?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry Share Next Entry
Навукова-фантастычныя казка ў беларускай літаратуры і массавая культура
sychuanka

 

эссэ

 

Тое, аб чым я збіраюсь пісаць—мае асабістыя разважанні, што не прэтэндуюць на навуковую дакладнасць. Можа быць так, што я не прыняў да ўвагі, нейкія факты, верагодна не ўсё, што мела значэнне я закрануў на гэтых старонках.

Я буду спрабаваць, пісаць аб літаратуры і культуры навогул. Я пакідаю гэтую задачу для тых, хто валодае дастатковымі ведамі, каб ахапіць усе гарызонты культурнай прасторы. Я ж хачу пагаварыць аб адным невялкікм фрагменце, гэтага палатна.

Вядома,што розныя галіны культуры звязаныя паміж сабой. Розныя формы дыскурсу зліваюцца ў адно цэлае, камунікуюць, адныя тксты пранікаюць у іншыя. Важна ва ўсім гэтым хітраспляценні не згубіць важныя часткі.Таму я пачну гутарку трохі здалёк.

Беларуская літаратура, і культура навогул, мае у шматлікіх сваіх праявах несумненныя дасягненні. Яны вызываюць пачуццё шчырага захаплення і гонару за краіну, ва ўсякім разе ў мяне. На жаль сітуацыя складваецца такім чынам, што размова ідзе аб рэчах больш ці менш элітарных.

Тут, калі я пішу аб элітарнасці і массаваці я, не маю на ўвазе, якасць культурнага prōductum (як вельмі часта і вельмі безпадстаўна гэтыя словы разумеюцца) , я маю на ўвазе проста колькасць рэцэпіентаў для якіх такі прадукт прызначаецца. Адсутнасць развітага поля массавага мастацтва і культуры – на смамай справе вялікая праблема.

Мы не павінны забываць, што культура—тое што з'ядноўвывае індывідаў у межах грамадства. У гэтым сэнсе і танны дэтыктыў і мультфільм для дзяцей , маюць такое ж значэнне, як і вершы ,напрыклад, Барадуліна. Не таму, што маюць аднолькавую эстэтычную вагу (разумеем тут слова эстэтыка ў сучасным, а не першапачатковым значэнні ) , а ўтым сэнсе, што яны аднолькава важныя для чалавека, як арентыр у разуменні сваёй ідэнтычнасці і прыналежнасці асобнай галіны чалавечай культуры. Любы амерыканец ведае пра магутных супермэнаў, што на працягу ўжо амаль сотні год з'яўляюцца то ў коміксах, то ў мультфільмах. Гэтыя героі фармуюць прыналежнасць да амерыканскай цывілізацыі , як і галівудскія фільмы, як і камп'ютарныя гульні.

У Беларусі ,на жаль, няма нічога падобнага на гэта. Няма нічога падонага нават, да нікчэмных расійскіх дэтэктываў, хаця аб апошнім, усё ж такі, я не шкадую.

Напрыклад, анімацыйны аддзел на Беларусьфільме фінансуецца ,дастаткова добра ў параўнанні з іншымі студыямі былога ЗССР. Так ва ўсякім разе сцвярджалі вядомыя мне аніматры. Больш таго гэтае фінансаванне дазваляе працаваць толькі зыходзячы са свайго творчага адчування і не падпарадкавацца той усеагульнай камерцыялізацыі мастацтва, што быццам бы існуе дзе-нідзе. Тым не менш не многім звычайным людзям даводзіццая сустакацца з вынікамі дзейнасці гэтай установы . Яны, трэба думаць, з'яўляюцца на анімацыйных фестывалях і верагодна маюць некаторы поспех. Аднак па сваёй сутнасці тыя запыты, якія абслугоўвае беларуская анімацыя вельмі часта знаходзяцца па за межамі цікавасцяў звычйных людзей—і дзяцей і дарослых.

Ёсць, аднак, і такія напрамкі мастацтва, якія проста не знайшлі сабе месца ў культурнай сферы, не ў форме «элітарнай», ні ў форме массавай культуры. Коміксы, напрыклад.

Зараз беларускамоўныя коміксы падобна не існуюць. Мне як, чалавеку звязаннаму са сферай візуальнага, прыкра разумець, што гэтае мастацтва не знайшло свайго развіцця на Беларусі.

  У 90-ых гадах усё ж-такі існавала некалькі беларускамоўных коміксаў. Я не маю магчымасці зараз пракаментаваць іх мастацкі узровень, але аб адным з іх я і хачу пагаварыць, дакладней, не аб самім коміксе, а аб казцы сюжэт, якой ён адлюстроўвае. Але пачну я ўсё ж такі з комікса.

Комікс называўся «Дзе жылі Бурсонікі». Другі падобны на яго «Планета Мілітар».Абодва з іх уяўлялі сабой навукова-фантастычныя гісторыі, што навогул не дзіўна для коміксаў, асабліва тых, што існуюць у рэчышчы амерыканскай традыцыі.

Больш цікава іншае, «Дзе жылі бурсонікі»--комікс заснаваны на казцы. Аб'екты культуры адлюстроўвываюць уяўленні, якія існуюць у грамадстве і тэмы, якімі такое грамадства жыве. Навуковая фантастыка ў літаратуры перажывала розквіт у пачатку і сярэдзіне 20-га стагоддзя. Калі яна сыйшла з літаратурнай арэны ў канцы таго веку, то працягнула сваё існаванне ў відэа-гульнях і кіно. Тое, што такое існаванне працягнулася і ў казцы, ці дакладней, мела патэнцыял такога працягнення, даволі цікава.

Літаратурныя казкі маюць разнастайныя сюжэты, у тым ліку і сюжэты, заснаваныя на вобразах тэхнагеннага грамадства. Такіх казак даволі шмат: «Гарывада» і ««Вясёлка» чорнага золата» --Анатоля Караленка, як прыклад. Гэтыя казкі не звяртаюцца да навуковай фантастыкі. У большасці яны капіруюць стылістыку казкі фальклорнай, з той толькі розніцай, што прывычныя для апошняй вобразы змяняюцца на вобразы сучасныя.

«Дзе жылі Бурсонікі»-- у гэтых адносінах казка ўнікальная. Я назаву яе навукова фантастычнай казкай па анлогіі з тым, як існуе, напрыклад, клас фальклорнай чароўнай казкі.

Такая назва магчыма не зусім правамерная.

Тым не менш, сама па сабе гэтая з'ява здаецца мне настолькі цікавым праектам, што яму можна без асцярогі прызначыць імя сярод усяго шырокага класа беларускай літаратурнай казкі.

У гэтым эссэ я зврнусь да пяці літаратурных твораў. Першыя чатыры належаць аўтару Уладзіміру Цвяткову: «Вячэрні Воўк» , «Падслуханная размова», «Урок малявання», «Дзе жылі Бурсонікі», пятае-- «Кіб загаварыў апоўначы» належыць пяру Уладзіміра Шыціка.

Першыя чатыры ўвайшлі ў зборнік казак "Птушка шчасця" 1 , апошняе было надрукавана ў зборніку вершаў і казак «Вяснянка» 2

Можна пабачыць, што сярод беларускай літаратурнай казкі зусім не шмат прыкладаў таго аб чым я буду гаварыць. Чатыры з пяці, названых, прыкладаў належаць аднаму аўтару. Таму, напэўна, можна сказаць, што навукова-фантастычная казка не існуе, як клас рэальна, а з'яўляецца віртуальным вобразам. Названыя мной творы, гэта правобраз таго, што магло б існаваць у літаратуры, але не існуе.

Чаму казачнік не звяртаецца да навуцкова-фантастычныз вобразаў? Вобразы з навуковай фанатстыкі увайшлі ў нашае жыццё—усе ведаюць, што такое робат ці іншапланецянін, гэтак жа добра, як ведаюць, хто такі чарадзей. Ні таго, ні іншага не існуе. Верагодна, калі б зорка навуковай фантастыкі не закацілась, мы б мелі значна больш прыкладаў, аб якіх можна было б разважаць.

Пачнем з казкі пра «Буроснікаў». Бурсонікі—іншапланецяне, наіўныя і падобныя на дзяцей, толькі магчымасці іх не абмежаваныя. У гісторыі яны спрабуюць выступаць у ролі «цудоўнага дапаможніка» (выкарыстаем тэрмін з тэорыі чароўнай казкі), але роля гэтая ім не ўдаецца, на чым і пабудавана фабула гісторыі. Канешне, дыдактычная сутнасць твора простая. Яна асуджае нецерпялівага і гарачага маладога касманаўта, раіць быць разважлівым і церпялівым, каб пазбегнуць непапраўных наступстваў. У гэтых адносінах казка адпавядае ўсім крытэрам казкі, як літаратурнай так і фальклорнай.

Больш важна тое, што гісторыя гэтая з'яўляецца казкай ў казцы. Па сюжэту расповяд вядзецца,ад асобы былога касманаўта. Ён расказвае дзецям фантастычную гісторыю, якую выдае за свае прыгоды. Сам яго расповяд пачынаецца з традыцыйнай для фальклорнай казкі пачатковай фразы.

Абодва гэтыя моманты, падаюцца мне цікавымі. Чаму аўтар выкарыстоўвае такую форму? Можна думаць, што гэта ідэя была прызваная адначасова аб'яднаць казку фальклорную, народную і навукова-фнтастычную літаратуру—стварыць такі складаны трыплет. Сапраўды, аўтар мог бы проста расказаць гісторыю пра бурсонікаў, але ў гэтым выпадку мы б пэўна не былі ўпэўненыя, казка гэта, ці скажам навукова-фанатастычная апавяданне. Фальклорны пачатак, тут не дапамог бы –наадварот ён бы выклікаў толькі здзіўленне чытача, бо парушаў бы цэльнасць гісторыі. Ён бы быў успрыняты, як наіўны кіч. Наадварот, форма казкі ў казцы поўнасцю апраўдвае яго-- мы не сумняваемся, што былы касманаўт расказвае казку, ніхто са слухачоў не супроць менавіта такой формы расповяду. Больш таго, мы адчуваем, што для хронатопа дзе адбываюцца падзеі, такая форма з'яўляецца натуральнай. Фактычна, гаворка ідзе пра месца, дзе навукова-фанатстычныя казкі існуюць, як класс і нават у фальклорнай, а не літаратурнай форме.

Адно са складаных месцаў у гісторыі, расказанай касманаўтам, гэта надпіс пакінуты бурсонікамі на абшыўцы яго зоркалёта: «Ён быў упэўнены, што яго план прадуманы да дробязяў».

Калі яшчэ ў дзяцінстве, я чытаў гэтую гісторыю, апошнія фраза заўсёды выклікала ў мяне непаразуменне. Нават і цяпер, калі я прачытваю казку пра бурсонікаў, тыя словы падаюцца мне чужым элементам у структуры твора. Але што яны павінны абазначаць? Фраза гэтая, падобна на фрагмент з зусім не дзіцячага твора, нават не сама па сабе, а таму, што не мае яснага тлумачэння ў канве гісторыі. Сэнс іх незразумелы—невядома, каму яны прызначаліся (галоўны герой не каментуе іх змест), ні аб кім ідзе гаворка, ні што яны абазначаюць.

Магчыма, хаця гэта толькі маё меркаванне, аўтар наўмысна ставіць іх для таго, каб прыцгнуць увагу дарослага чытача да абазначанай ім ужо праблемы сувязі навуковай фантастыкі і літаратуры--гэтыя словы, як і фальклорны пачатак, у цэлым не адпавядаюць гісторыі, але прымушаюць нас сур'зна падумаць аб тых сувязях, якія узнікаюць між рознымі часткамі літаратуры. Напрыклад, якія літаратурныя знаходкі можна выкарыстаць у казачным сюжэце і наадврот, як казачныя матывы можна суаднесці з больш складаным сюжэтам.

Такім чынам гісторыя пра бурсонікаў, мадэль таго, як можа выглядаць навуковая-фантастыка, калі яна прызначана для маленькіх дзяцей, але галоўнае—гэта спроба даследваць літаратурнымі, а не навуковымі сродкамі межы і магчымасці казачнай літаратуры.

З трох іншых гісторый, у найбольай ступені казку нагадвае толькі «Урок малявання». Гэтая гісторыя не з'яўляецца навуковай фантастыкай сама па сабе. Гісторыя распавядаецца ад асобы настаўніка, што вядзе ўрок малявання і, праяўлючы шмат вынаходлівасці і фантазіі, каментуе творы дзяцей. За выключэннем шматлікіх тэрмінаў (чорныя дзірка, чыровны гігант, гуманойд і інш.) і імён дзяцей, што нагадваюць імёны герояў савецкай фантастычнай літаратуры ніякіх прычын адносіць гэтую гісторыю да навуковай фантастыкі ў нас няма.

Цікава яна аднак менавіта названым выкарыстаннем тэрмінаў. Фактычна казка выкідвае на чытача ніяк не звязаны набор вобразаў з фізікі і астраноміі . У казцы пра бурсонікаў ёсць той жа момант, калі адзін з дзяцей пытае, ці ёсць у сонечнай сістэмы бурсонікаў экліптыка, чым вызывае смех аднагодак. Можна адзначыць, што навт сярод дарослых чытачоў не ўсе лічаць веданне сэнсу гэтага слова для сябе абавязковым.

Я думаю, тут важна адзначыць, тое, што аўтар лічыць, такую тэрміналогію, як патрэбную для ведання і разумення, інакш ніякага абаснавання для змяшчэння яе на старонках твору няма.

У канцы 19 стагоддзя можна было б падумаць, што навуковае бачанне сусвету будзе пашырацца зганяючы з п'едэсталу містычныя і магічныя цуды, як немагчымыя і наіўныя ўяўленні больш прымітыўных, у параўнанні з тэхнічна развітым грамадствам.

Практыка паказвала іншае. У пачатку 21 стагоддзя ў культуры массвай перажывае розквіт фэнтазі. Людзі захапляюцца немагчымі чарадзеямі і страшыдламі, адкінуўшы патэнцыяльна магчымых геніяльных вучоных і монстраў з іншых планет. Як гэта ні парадаксальна, але чароўныя парталы маюць зара большую вагу ў культуры, чым ,скажам, чорныя дзіркі . Пры гэты першыя не існуюць а другія так.

Гэта яшчэ раз паццвярджае, што навукова-фантастычная казка атрымала паразу, яшчэ раней, чым узнікла.

«Падслуханная размова» , «Вячэрні воўк» і «Кіб загаварыў апоўначы», --былі выбраныя мной, як казкі ў першую, чаргу, дзякуючы таму, што ім пашчаслівілася трапіць у гэтыя зборнікі. Такую прычыну не будзем лічыць наіўнай. Не так ужо лёгка, сказаць што перад намі фантастычнае апавяданне, ці навукова-фантастычная казка ўлічваючы, што мы можам і не мець падыходу і крытэру, для вызначэння апошняй.

Адзначу толькі, што ў адрозненні ад «Бурсонікаў» і «Урока малявання», яны не даюць нам магчымасці западозрыць у сабе нейкі новы від літаратуры—навукова-фантастычную казку. Праўда, калі мы ўжо знаёмы з першымі названымі творамі, нам і не трэба даваць новых указанняў. Мы цвёрда ўжо ведаем, што такая казка існуе. Разбіраць іх сюжэты па гэтай прычыне не мае асаблівага сэнсу.

Навукова-фантастычнай казка не магла развіцца, проста таму што яе аснова фантастыка пацярпела поўную паразу ва ўсім свеце. Яшчэ горш у Беларусі ўсяго некалькі пісьменнікаў, што прысвяцілі сябе гэта галіне. Адзін з іх Уладзімір Шыцік аўтар гісторыі «Кіб загаварыў Апоўначы».

Мне засталося сказаць няшмат. Казка пра Бурсонікаў, што была трансфармавана ў выгляд комікса была адной са спробаў зварухнуцца ў накірунку стварэння беларускай массавай культуры. Як мы ўсе ведаем, магчымасці пазітыўнага імкнення ў гэты бок, таксама пацрпелі фіяска. Але гэтая праблема не звязаная з пытаннямі культуры.

1 "Птушка шчасця" Мінск "Юнацтва" 1991

2Вяснянка.Апавяданні, вершы, казкі .Мінск"Юнацтва"1999 Укладальнік М.М.Зарэмба . Апошняе з'яўляецца скарочаным перавыданнем . «Кіб загаварыў апоўначы» прысутнічае ў абодвух версіях


  • 1
нешта не патрапляліся мне гэтыя коміксы ў рукі, быў толькі перакладзены на беларускую Мікі-Маўс

Спасибо!
Чувствуется почерк специалиста.
А кто знает, как отыскать статью Андрея Павлухина "Три волны белорусской фантастики"?

  • 1